АБ ВЫНІКАХ РЭСПУБЛІКАНСКАГА КОНКУРСУ Ў 2024 ГОДЗЕ
Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцей
ЗАГАД
21.06.2024 № 22-к
Аб выніках рэспубліканскага конкурсу сярод журналістаў і сродкаў масавай інфармацыі на лепшае асвятленне пытанняў міжнацыянальных і міжканфесіянальных адносін, міжкультурнага дыялогу ў Рэспубліцы Беларусь і супрацоўніцтва з суайчыннікамі за мяжой
ЗАГАДВАЮ:
1. За высокапрафесійнае асвятленне пытанняў міжнацыянальных і міжканфесіянальных адносін, міжкультурнага дыялогу ў Рэспубліцы Беларусь і супрацоўніцтва з суайчыннікамі за мяжой узнагародзіць Дыпломам Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей з уручэннем спецыяльнага прыза:
1.1. у намінацыі «Друкаваныя СМІ і інфармацыйныя агенцтвы»:
камунальнае выдавецкае ўнітарнае прадпрыемства «Рэдакцыя Столінскай раённай газеты «Навіны Палесся» (Брэсцкая вобласць);
установу «Рэдакцыя раённай газеты «Кобрынскі веснік» (Брэсцкая вобласць);
камунальнае інфармацыйнае ўнітарнае прадпрыемства «Рэдакцыя Бярозаўскай раённай газеты «Маяк» (Брэсцкая вобласць);
установу «Рэдакцыя раённай газеты «Ляхавіцкі веснік» (Брэсцкая вобласць);
камунальнае інфармацыйнае ўнiтарнае прадпрыемства «Рэдакцыя віцебскіх гарадскіх газет «Віцьбічы» і «Вячэрні Віцебск» (Віцебская вобласць);
дзяржаўную ўстанову «Рэдакцыя газеты «Воранаўская газета» (Гродзенская вобласць);
установу «Рэдакцыя газеты «Полымя» (Гродзенская вобласць);
установу «Рэдакцыя газеты «Светлы шлях» (Гродзенская вобласць);
установу «Рэдакцыя газеты «Іўеўскі край» (Гродзенская вобласць);
дзяржаўную ўстанову «Рэдакцыя Ваўкавыскай раённай газеты і тэлерадыёпраграм «Наш час» (Гродзенская вобласць);
дзяржаўную ўстанову «Рэдакцыя «ЛiдаМедыяКампанiя» (Гродзенская вобласць);
дзяржаўную ўстанову «Рэдакцыя рэгіянальнай газеты «Перспектыва» (Гродзенская вобласць);
Шуканава Мікалая Васільевіча, рэдактара аддзела ўстановы «Рэдакцыя Жлобінскай газеты «Новы дзень» (Гомельская вобласць);
установу «Рэдакцыя Гомельскай раённай газеты «Маяк»;
установу «Рэдакцыя Крычаўскай раённай газеты «Крычаўскае жыццё» (Магілёўская вобласць);
калектыў рэдакцыі Бабруйскай раённай газеты «Трыбуна працы» ўнітарнага камунальнага выдавецкага прадпрыемства «Інфармацыйнае агенцтва «Бабруйск Медыя» (Магілёўская вобласць);
дзяржаўную ўстанову «Рэдакцыя газеты «Голас Любаншчыны» і праграмы радыёвяшчання «На хвалях Арэсы» (Мінская вобласць);
дзяржаўную ўстанову «Рэдакцыя газеты «Бярэзiнская панарама» (Мінская вобласць);
1.2. у намінацыі «Тэлевізійныя і радыёвяшчальныя СМІ»:
камунальнае інфармацыйнае ўнiтарнае прадпрыемства «Тэлерадыёкампанія «Пінск» (Брэсцкая вобласць);
установу «Рэдакцыя газеты «Светлы шлях» (Гродзенская вобласць).
2. За актыўны ўдзел у рэспубліканскім конкурсе сярод журналістаў і сродкаў масавай інфармацыі на лепшае асвятленне пытанняў міжнацыянальных i мiжканфесіянальных адносін, мiжкультурнага дыялогу ў Рэспублiцы Беларусь i супрацоўніцтва з суайчыннiкамi за мяжой узнагародзiць Пахвальнай граматай Упаўнаважанага па справах рэлiгiй i нацыянальнасцей:
установу «Рэдакцыя газеты «Лунінецкія навіны» (Брэсцкая вобласць);
выдавецкую ўстанову рэдакцыю Іванаўскай раённай газеты «Янаўскі край» (Брэсцкая вобласць);
установу «Рэдакцыя «Аршанская газета» (Віцебская вобласць);
установу «Рэдакцыя раённай газеты «Наша Талачыншчына» (Віцебская вобласць);
установу «Рэдакцыя газеты «Патрыёт» Ушацкага раёна» (Віцебская вобласць);
калектыў рэдакцыі газеты «Кліч Радзімы» ўстановы «Рэдакцыя абласной газеты «Віцебскія весці» (Віцебская вобласць);
Калужонак Надзею Уладзіміраўну, карэспандэнта інтэрнэт-рэсурсаў установы «Рэдакцыя газеты «Полацкі веснік» (Віцебская вобласць);
установу «Рэдакцыя газеты «Родныя вытокі» (Віцебская вобласць);
установу «Рэдакцыя газеты «Астравецкая праўда» (Гродзенская вобласць);
дзяржаўную ўстанову «Рэдакцыя «НаваМедыяКампанія» (Гродзенская вобласць);
установу «Рэдакцыя аб'яднанай газеты «Слонімскі веснік» (Гродзенская вобласць);
установу «Рэдакцыя газеты «Ашмянскі веснік» (Гродзенская вобласць);
дзяржаўную ўстанову «Рэдакцыя газеты «Маяк Палесся» (Гомельская вобласць);
установу «Рэдакцыя газеты «Веснік Магілёва» (Магілёўская вобласць);
Шкрэдаву Наталлю Мікалаеўну, галоўнага рэдактара ўстановы «Рэдакцыя раённай газеты «Іскра» (Магілёўская вобласць);
Сідарэнка Ларысу Аляксандраўну, карэктара ўстановы «Рэдакцыя раённай газеты «Святло Кастрычніка» (Магілёўская вобласць);
установу «Рэдакцыя Магілёўскай раённай газеты «Прыдняпроўская ніва» (Магілёўская вобласць);
інфармацыйна-выдавецкую ўстанову «Выдавецкі дом «Шклоў-інфа» (Магілёўская вобласць);
дзяржаўную установу «Рэдакцыя раённай газеты «Горацкі веснік» (Магілёўская вобласць);
установу «Рэдакцыя раённай газеты «Асіповіцкі край» (Магілёўская вобласць);
установу «Рэдакцыя Касцюковіцкай раённай газеты «Голас Касцюкоўшчыны» (Магілёўская вобласць);
камунальнае выдавецкае ўнітарнае прадпрыемства «Інфармацыйнае агенцтва «Магілёўскія ведамасці» (г. Магілёў);
установу «Рэдакцыя Круглянскай раённай газеты «Сельскае жыццё» (Магілёўская вобласць);
дзяржаўную ўстанову «Рэдакцыя газеты «Да новых перамог» (Мінская вобласць);
дзяржаўную ўстанову «Рэдакцыя газеты «Адзінства» (Мінская вобласць);
дзяржаўную ўстанову «Рэдакцыя газеты «ШАХЦЁР» (Мінская вобласць).
Упаўнаважаны А.А.Румак