Белорусский фонд культуры
|
|
БЕЛАРУСКI ФОНД КУЛЬТУРЫ 220029, Мінск, Камунальная наб., 5, тэл./факс 234 42 03
Дабраахвотная грамадская арганізацыя. Створана ў красавіку 1987 года ў Мінску. У яго дзейнасці прымаюць удзел на дабраахвотных пачатках грамадзяне, калектывы прадпрыемстваў, грамадзянскіх арганізацый, навучальных устаноў Беларусі, а таксама грамадзяне і арганізацыі замежных краін, якія жадаюць удзельнічать у рэалізацыі задач фонду.
Структура арганизацыі: Вышэйшы кіруючы орган Беларускага Фонду культуры /БФК/ – Рада, якая склікаецца штогод і выбираецца тэрмінам на пяць гадоў. Рада выбірае Выканаўчы Камітэт на чале са старшынёй. Старшыня Рады БФК – У.А. Гілеп. Створаны і дзейнічаюць абласныя і Мінскае гарадское аддзяленні фонду.
Асноўныя задачы БФК:
садзеянне развіццю і ўмацаванню матэрыяльнай базы культуры Беларусі;
расшырэнне ўдзелу розных груп насельніцтва ў культурным будаўніцтве, выкарыстанне іх творчых намаганняў і матэрыяльных магчымасцей;
аказанне матэрыяльнай, маральнай і прававой падтрымкі ініцыятывам і пачынам грамадскасці, якія накіраваны на памнажэнне культурнай спадчыны, захаванне і выкарыстанне народных традыцый, развіццё краязнаўства, прафесійнай і аматарскай творчасці;
аказанне дапамогі моладзі ў творчым росце;
адшуканне и вяртанне твораў мастацтва, архіўных матэрыялаў, іншых помнікаў гісторыі і культуры, якія знаходзяцца па-за межамі краіны;
развіццё міжнародных сувязяў, абменаў.
Дзейнасць:
Для выканання задач распрацавана і ажыццяўляецца доўгатэрміновая праграма "Спадчына", у адпаведнасці з якой камісіі і саветы фонду налажваюць фальклорныя святы ("Каляды", "Гуканне вясны", "Купалле"), выстаўкі твораў народных майстроў, культурных каштоўнасцей, якія паступаюць у дар БФК ад арганізацый і прыватных асоб, праводзяць дабрачынныя вечары і аукцыёны. БФК з'яўляецца фундатарам многіх выданняў.
Асаблівай значнасцю выдзяляюцца наступныя навуковыя праграмы БФК:
«Вяртанне і захаванне нацыянальных культурных каштоўнасцей» (у рамках праграмы выдаецца серыя зборнікаў матэрыялаў і дакументаў пад назвай: "Вяртанне", ужо выйшла 7 кніжак).
"Адраджэнне нацыянальнай культуры старажытных малых гарадоў і паселішчаў". Адбыліся святы і навуковыя канферэнцыі ў Друцку, Копысі, Міры і Карэлічах, Слуцку, Крэве і др.
"Славутыя імёны Бацькаўшчыны" накіравана на пошук гістарычных асоб, якія вызначаліся сваёй актыўнай грамадскай, культурнай, асветніцкай і іншай дзейнасцю на карысць свайго народа і народаў свету; праводзіцца шматгадовы рэспубліканскі конкурс "Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры", кірмашы з удзелам калектываў нацыянальных супольнасцей і рэгіёнаў Беларусі.
Беларускі фонд культуры уваходзіць у Канфедэрацыю творчых Саюзаў Рэспублікі Беларусь, цесна супрацоўнічае з Саюзамі народных майстроў і фалькларыстаў Беларусі.
БЕЛАРУСКІ КАМІТЭТ МІЖНАРОДНОЙ РАДЫ ПА ПОМНІКАХ І МЯСЦІНАХ IKOMOC Старшыня У.А. Гілеп 220029, Мінск, Камунальная наб., 5, тэл./факс 234 42 03
ГРАМАДСКАЕ АБ’ЯДНАННЕ “БЕЛАРУСКАЕ ТАВАРЫСТВА ПА СУВЯЗЯХ З СУАЙЧЫННІКАМІ ЗА МЯЖОЙ “РАДЗІМА” Старшыня Дубянок Максім Уладзіміравіч Мінск, вул. Захарава, 23 тэл./факс 284-72-08, 288-12-01
ГРАМАДСКАЕ АБ’ЯДНАННЕ “МІЖНАРОДНАЯ АСАЦЫЯЦЫЯ БЕЛАРУСІСТАЎ” Старшыня Запрудскі Сяргей Мікалаевіч, тэл. 251-90-78 Ганаровы старшыня Мальдзіс Адам Іосіфавіч,Мінск
БЕЛАРУСКАЯ АСАЦЫЯЦЫЯ КЛУБАЎ ЮНЕСКО тэл. 236 09 73, 236 00 23
БЕЛАРУСКІ ВІДЭАЦЭНТР 220050, Мінск, вул. К. Маркса, 12а тел./факс 226-05-32, 227-36-76 E-mail: Belvc@yandex.ru
|