На главную Написать письмо Карта сайта
<##lang:main> --  Нацыянальнасці  --  Нацыянальнасці Рэспублікі Беларусь

У параўнанні з перапісам 1989 года павялічылася колькасць армян, азербайджанцаў, арабаў, грузінаў, немцаў, асецінаў, таджыкаў, туркменаў; зменшылася колькасць амаль усіх іншых нацыянальнасцей (рускіх, украінцаў, палякаў, татараў, літоўцаў, латышоў, эстонцаў, малдаван, узбекаў, чувашоў і інш.). Значна скарацілася колькасць яўрэяў - з 112 тысяч да няпоўных 28 тысяч чалавек.

Прадстаўнікі большасці нацыянальнасцей пражываюць па ўсёй тэрыторыі рэспублікі, у асноўным у гарадскіх паселішчах, і займаюць высокія статусныя пазіцыі ў сацыяльнай структуры, эканоміцы, палітыцы і культуры беларускага грамадства.

У Беларусі адсутнічаюць сутыкненні і канфлікты на этнічнай, расавай, лінгвістычнай і канфесіянальнай аснове. Такое стабільнае становішча тлумачыцца менталітэтам беларускага народа, тысячагадовай гісторыяй мірнага міжэтнічнага ўзаемадзеяння, даўнімі і трывалымі сувязямі паміж этнічнымі групамі, якія пражываюць на тэрыторыі Беларусі, паслядоўнай палітыкай беларускай дзяржавы.

Даныя навуковых даследаванняў за апошнія дзесяць гадоў, пастаяннага сацыялагічнага маніторынгу, які ажыццяўляецца органамі дзяржаўнага кіравання Рэспублікі Беларусь, сведчаць аб тым, што пераважная большасць беларускіх грамадзян не ўлічвае ў сваёй штодзённай жыццядзейнасці нацыянальных фактараў. Значная частка грамадзян увогуле не цікавіцца такімі пытаннямі, не надае ім ніякага значэння. Для абсалютнай большасці беларусаў і прадстаўнікоў нацыянальных суполак нацыянальная прыналежнасць не мае значэння пры выбары сяброў і знаёмых, у шлюбе, на рабоце і ў іншых выпадках штодзённага ўзаемадзеяння з іншымі людзьмі. Больш за 2/3 нашых суграмадзян маюць сваякоў іншай нацыянальнасці. Пераважная частка нашых суграмадзян не цікавяцца нацыянальнай прыналежнасцю прадстаўнікоў органаў улады, кандыдатаў у дэпутаты.

На базе агульнаадукацыйных школ, пазашкольных, клубных, бібліятэчных устаноў сістэмы Міністэрства адукацыі створаны школы, класы, факультатывы, гурткі па навучанню на роднай мове, даследаванню гісторыі і культуры розных нацыянальнасцей.

Дзейнічаюць 2 школы з польскай мовай навучання і 2 школы з літоўскай мовай навучання. На базе дзяржаўных устаноў адукацыі і культуры, аб'яднанняў функцыянуе 66 школ выхаднога дня, у якіх сваю родную мову вывучаюць каля 5 тысяч прадстаўнікоў розных нацыянальнасцей (азербайджанцы, армяне, афганцы, грузіны, грэкі, яўрэі, карэйцы, латышы, літоўцы, малдаване, немцы, палякі, украінцы, татары, туркі, цыгане).

Адукацыйныя структуры з этнакультурным кампанентам забяспечваюцца адпаведнымі падручнікамі і вучэбна-метадычнымі дапаможнікамі па магчымасці Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь, а таксама краінамі гістарычнага паходжання (Польшчай, Літвой, Латвіяй, Украінай, Арменіяй, Карэяй і інш.). У вышэйшых навучальных установах арганізавана падрыхтоўка кадраў для такіх школ.

Сродкі для развіцця адукацыі з этнакультурным кампанентам прадастаўляюцца з дзяржаўнага і мясцовых бюджэтаў без выдзялення іх з агульных расходаў на адукацыю ў Рэспубліцы Беларусь. Заканадаўствам Рэспублікі Беларусь прадугледжваецца роўнасць асоб, якія належаць да розных нацыянальнасцей, без іх падзелу па прынцыпу даўнасці пражывання. Правы прадстаўнікоў беларускага, рускага, польскага, татарскага і іншых народаў, якія пражываюць на тэрыторыі Беларусі на працягу некалькіх стагоддзяў, не адрозніваюцца ад правоў мігрантаў апошніх гадоў.

Рэспубліка Беларусь развівае супрацоўніцтва з іншымі дзяржавамі ў сферы забеспячэння правоў асоб, якія належаць да нацыянальных меншасцей, перш за ўсё з краінамі - членамі Садружнасці Незалежных Дзяржаў, краінамі - суседзямі Беларусі. У 1997 г. было падпісана Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Малдова аб супрацоўніцтве па забеспячэнню правоў асоб, якія належаць да нацыянальных меншасцей, у 1999 г. - аналагічны міждзяржаўны дагавор паміж Рэспублікай Беларусь і Украінай, наладжана пастаяннае супрацоўніцтва з Дэпартаментам нацыянальных меншасцей і эміграцыі пры Урадзе Літоўскай Рэспублікі.

"Беларусь шматнацыянальная" - загрузіць кнігу (5,38 Mb)

На галоўную
Рэгіёны
Міністэрствы
Тэлебачанне
Радыё
Газеты
База даных
Афіцыйны інтэрнет-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь БелТА Дзяржаўная сімволіка