На главную Написать письмо Карта сайта
<##lang:main> --  Суайчыннікі  --  Насельніцтва Рэспублікі Беларусь

Рэспубліка Беларусь - унітарная шматнацыянальная дзяржава. Асноўную частку насельніцтва складаюць беларусы. Рускія, украінцы, палякі, літоўцы, татары, яўрэі, цыгане на працягу многіх стагоддзяў пражываюць на тэрыторыі Беларусі. Прадстаўнікі большасці іншых нацыянальнасцей перасяліліся на тэрыторыю Беларусі ў ХХ стагоддзі, у асноўным пасля 1944 года.

Усяго ў Рэспубліцы Беларусь пражываюць 9 млн. 705,2 тыс. чалавек. Паводле даных перапісу насельніцтва 1999 года 81 працэнт жыхароў краіны - беларусы. 19 працэнтаў насельніцтва прадстаўляюць больш за 140 нацый і народнасцей, у тым ліку: 11 працэнтаў – рускія; 3,9 працэнта – палякі; 2,4 працэнта – украінцы; 0,3 працэнта – яўрэі; больш як па 10 тысяч чалавек – армяне і татары; каля 10 тысяч – цыгане; больш як па 6 тысяч – літоўцы і азербайджанцы; больш як па 4 тысячы – малдаване і немцы; 3 тысячы – грузіны. 41 нацыянальнасць прадстаўлена колькасцю чалавек ад 10 і менш.

З моманту набыцця Рэспублікай Беларусь дзяржаўнай незалежнасці, дэмакратызацыі грамадскага жыцця разам з адраджэннем культуры і нацыянальнага жыцця беларускага этнасу пачаўся і аналагічны працэс у большасці нацыянальных супольнасцей, якія пражываюць на тэрыторыі рэспублікі. Паводле даных на 01.11.2006 у Беларусі функцыянуюць 124 грамадскія арганізацыі прадстаўнікоў 25 нацыянальнасцей, з іх 41 арганізацыя мае статус міжнароднай і рэспубліканскай.

Гэтыя арганізацыі ажыццяўляюць культурна-асветныя, інфармацыйныя, дабрачынныя і адукацыйныя праграмы пры падтрымцы рэспубліканскіх, абласных, раённых і гарадскіх улад. Дзейнасць усіх нацыянальных фарміраванняў накіравана на вывучэнне гісторыі, культуры, мастацтва сваіх народаў, правядзенне сустрэч, семінараў, свят, фестываляў, выставак, канферэнцый, наладжванне творчых сувязей з краінамі паходжання. Ствараюцца культурна-асветныя цэнтры, калектывы самадзейнай народнай творчасці.

На правядзенне культурна-асветных мерапрыемстваў нацыянальных аб'яднанняў мэтавым парадкам на конкурснай аснове сродкі выдзяляюцца з дзяржаўнага і мясцовых бюджэтаў. З мясцовых бюджэтаў фінансуецца развіццё самадзейнага мастацтва, датуецца дзейнасць устаноў культуры, створаных нацыянальнымі грамадскімі аб'яднаннямі.

На галоўную
Рэгіёны
Міністэрствы
Тэлебачанне
Радыё
Газеты
База даных
Дзяржаўная сімволіка Афіцыйны інтэрнет-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь БелТА